Як паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, на 1 красавіка 2017 года стогадовы рубеж у краіне пераадолелі 416 жыхароў. З іх 77 чалавек прадстаўляе Гродзеншчыну.

Сярод айчынных доўгажыхароў жанчын у 8,5 разоў больш, чым мужчын: сваё 100-годдзе адзначылі 372 жанчыны і 44 мужчыны. Па словах спецыялістаў, на 1 красавіка бягучага года ў рэспубліцы сем беларусаў знаходзяцца ва ўзроставай катэгорыі 110 гадоў і старэй, з іх адзін чалавек — жыхар Гродзенскай вобласці - ва ўзросце 115 гадоў і старэй.

Гродзенская вобласць традыцыйна лідзіруе сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў: тут на 1 красавіка 2017 года налічвалася 77 чалавек ва ўзросце больш за 100 гадоў. На другую пазіцыю геранталагiчэскага рэйтынгу паднялася Мінская вобласць (68), адсунуўшы на трэцяе месца Віцебскую вобласць (65). У Гомельскай вобласці пражываюць 60 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Брэсцкай — 53, у горадзе Мінску — 49, у Магілёўскай вобласці - 44.