Дрон студыі 4vinta.by падняўся над будоўляй развязкі на выездзе з Альшанкі. На фотаздымках з вышыні 100 метраў відаць, як прасоўваецца дарожнае будаўніцтва. Фота апублікаваў autogrodno.by.

Мяркуючы па здымках, асноўны прагрэс адбыўся пры пабудове пуцеправода: з’явіўся новы шэраг сваяў і пачаліся работы па бетанаванні падставы пуцеправода.

Нагадаем, на час будаўніцтва змянілася арганізацыя руху на гэтым скрыжаванні.