Дамова аб супрацы і пагадненне аб змене рэжыму работы пункта пропуска «Рудаўка — Лясная» падпісалі 28 красавіка маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Зараз на гэтым пераходзе ёсць магчымасць перасекчы мяжу не толькі па вадзе, але таксама на ровары ці пешшу. Першымі турыстамі, што перайшлі тут мяжу на роварах, сталі ўдзельнікі перамоваў і кіраўнікі польскай і беларускай дэлегацый.

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

Варта адзначыць, што сёлетні турыстычны сезон пачынаецца на два дні раней, чым звычайна. Польскі бок улічыў, што надыходзяць доўгія выходныя (палякі адпачываюць да 3 мая) і вырашыў даць магчымасць наведаць за гэты час Аўгустоўскі канала і Гродна. Рашэнне відавочна мела плён -каб патрапіць у бязвізавую зону на «маёўку» зарэгістравалася каля 2000 ахвотных.

«Сёння бачым вынік нашых сумесных намаганняў па развіцці турызму на Аўгустоўскім канале», — зазначыў маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі.

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

«Гэта рамачнае пагадненне. Яно напоўнена глыбокім сэнсам і аб’ядноўвае шмат дамоўленасцяў і мерапрыемстваў, каторыя ў нас ужо існуюць. Гэта яшчэ адзін імпульс да супрацы», — пракаментаваў Уладзімір Краўцоў.

[irp posts="20 532″ name="Падляшша і Гродзеншчына падпісалі дамову аб супрацы"]

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

Са словаў Алега Андрэйчыка, начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, магчымасць перасякаць мяжу на ровары дапаможа не толькі павялічыць абмен турыстамі паміж Гродзеншчынай і Падляшшам, але і прыцягне ўвагу да рэгіёну ў шэрагу еўрапейскіх краін.

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

«Побач з нашай мяжой праходзяць веламаршруты EuroVelo і GreenVelo, таму мы маем планы сумесна з польскім бокам працягнуць іх і праз тэрыторыю Беларусі».

Алег Андрэйчык распавёў таксама аб далейшых планах па развіцці трансмежнага супрацоўніцтва: «Запланаваны шэраг турыстычных выставаў, ёсць планы прасоўвання агульных турыстычных прадуктаў, звязаных з Аўгустоўскім каналам».

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

Перашлі, а дакладней пераехалі, мяжу ўдзельнікі імпрэзы пад музыку аркестра пажарнай дружыны з Аўгустова.

Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей

Сезонны пешаходны, веласіпедны і водны пункт пропуску «Рудаўка-Лясная» будзе працаваць штодня да 31 верасня з 8.00 да 20.00 (7.00−19.00 па польскім часе).