Сайт Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі прызналі лепшым сярод інтэрнэт-пляцовак установаў культуры. Узнагароджанне пераможцаў XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям ТIBO-2017 прайшло 20 красавіка. Прызы сёлетняй інтэрнэт-прэміі атрымалі яшчэ два гродзенскіх сайта.

Са словаў Алега Рыбака, намесніка дырэктара музея гісторыі рэлігіі, стваралі сайт самі супрацоўнікі цягам двух мінулых гадоў, а напаўненне і абнаўленне старонкі вядзецца пастанна. Змест сайта — цалкам унікальны і расказвае аб найбольш каштоўных прадметах з экспазіцыі музея, фондавай і рэстаўрацыйнай дзейнасці. Асобны раздзел сайта прысвечаны гісторыі музея і людзям, што тут працуюць.

Сярод пераможцаў ТIBO-2017 - Гродзенскі музей гісторыя рэлігіі

Старонка мае 4 моўныя версіі - беларускую, рускую, польскую і англійскую. Таксама сайт дае магчымасць папярэдняй замовы экскурсіі.

Перамога ў конкурсе, меркаваннем Алега Рыбака, падкрэслівае, што ў музеі працуюць не толькі добрыя экскурсаводы, але і прафесіяналы ў розных напрамках дзейнасці.

Узнагародамі форума адзначаны яшчэ два гродзенскіх інтэрнэт-рэсурсы. У сваіх намінацыях другое месца атрымаў сайт Гродзенскага драматычнага тэатра і першае — сайт Гродзенскага аблвыканкама.


Форум ТIBO праводзіцца з 1995 года і з’яўляецца адных з буйнейшых мерапрыемстваў гэтай тэматыкі ў краінах СНД і Балтыі. На сёлетні конкурс было пададзена 275 заявак па 12 намінацыях. Удзел у форуме бралі бралі больш 100 кампаній, што прадстаўлялі 17 краін свету. Было