Хэдлайнерам першага дня гродзенскага байк-рок фестывалю «Хавайся ў бульбу» стаў гурт Dzieciuki. Ён ужо некалькі гадоў не выступаў у Гродне, выступы ў іншых гарадах Беларусі таксама было складана арганізаваць з-за супраціву ідэолагаў.

«Хавайся ў бульбу» праходзіць у Гродне 21−23 красавіка. Гэта ўжо 13-ы міжнародны байкерскі фестываль. Хэдлайнерам другога дня будзе расійскі рок-гурт 7Б.