У Гродне 21 і 22 красавіка нацыянальная зборная Беларусі правядзе два паядынкі супраць зборнай Швецыі ў рамках «Еўрапейскага хакейнага выкліку». Абодва матчы пройдуць на пляцоўцы Лядовага палаца.

Зборная Швецыі прыляцела ў гродзенскі аэрапорт 20 красавіка, у гэты ж дзень у Гродна прыбыла і зборная Беларусі. Абедзве дружыны размясціліся ў самым цэнтры горада — гасцініцы «Нёман».

Варта адзначыць, што ў лік 27 гульцоў, якія ўвайшлі ў склад зборнай Беларусі ёсць і 2 прадстаўніка гродзенскага «Нёмана», гэта Вiталь Трус і Міхаіл Стэфановіч.

Парадавала аматараў хакея і зборная Швецыi, якая прывезла ў Гродна сур’ёзных гульцоў, якiя гуляюць у НХЛ.

Паводле сайта hockey.vot.by квіткоў на два матчы зборных ужо не засталося. Самі гульні пройдуць 21 і 22 красавіка ў 19.00 і 17.00 адпаведна. Абодва паядынкі будуць транслявацца на тэлеканале Беларусь 5.