Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

“Прызнаць вінаватымі”. Суд па справе аб забойстве таксіста скончаны, абодва бакі збіраюцца абскарджваць вырак

Па выраку суда, што прагучаў ў 15 гадзін 20 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе,  абодва абвінавачаных прызнаны вінаватымі ў супрацьпраўным пазбаўленні жыцця другога чалавека – забойстве, здзейсненым з асобай жорсткасцю. Улічыў суд і прыкметы разбою, і спробу завалодаць чужой маёмасцю, і знішчэнне паштарта забітага. Меру пакарання вызначалі па сукупнасці здзейсненага. Адзін з абвінавачаных атрымаў зняволенне на 25 гадоў, другі – на 23. Абодва – з канфіскацыяй маёмасці.

За забойства з асобай жорсткасцю Артур і Аляксандр маглі б атрымаць па 23 і 22 гады зняволення, За гвалтоўныя дзеянні з мэтай завалодаць чужой маёмасцю – па 12 гадоў, Артур, за знішчэнне чужога паштарта атрымаў бы год зняволення. Сукупную меру пакарання суд вызначыў шляхам частковага складання тэрмінаў.

Чытайце яшчэ:  Адзін просіць смерці, другі - літасці. Суд па справе аб забойстве таксіста заслухаў апошняе слова абвінавачаных

Да ўступлення рашэння суда ў законную сілу абвінавачаныя застануцца пад вартай. Адлік тэрміну пакарання пачнецца ад 20 красавіка, у яго залічыцца і час, праведзены ў зняволенні да прысуду.

За пацярпелай  прызнана права на здавальненне зыску аб кампенсацыі шкоды ў выніку страты кармільца.  Пытанне аб памерах выплат будзе вырашацца грамадзянскай судовай вытворчасцю.

Чытайце яшчэ:  “Забілі ні за што”. Пачаўся суд па справе аб забойстве таксіста

Рэчавыя доказы, што належалі Андрэю Этелю і прадстаўлялі каштоўнасць – ад аўтамабіля да драўлянага крыжыка на ланцужку, па сканчэнню суда будуць перададзены жонцы забітага. Тыя, што каштоўнасці не мелі – адзенне абвінавачаных, абломкі малаткоў, камяні – падлягаюць знішчэнню.

Вырак суда можа быць абскарджаны цягам 10 дзён. Прадстаўнікі абодвух бакоў збіраюцца скарыстацца гэтай магчымасцю.

Таксіста Андрэя Этэля правялі ў апошні шлях. Сябры падазраваных не могуць паверыць, што яны забiлi чалавека

Маці пацярпелай Марыі Этэль ледзь стрымліваецца, каб не расплакацца ў адказ на пытанне пра абскарджанне:“Не згодна… А вы б хацелі, каб яны вярнуліся і жылі побач з вамі?… Яны б напалі на любога… На яго (забітага, Андрэя Этэля) месцы мог бы быць любы, ён прыняў смерць за любога  — і мяне, і вас… Хай бы пажыццёва… ”

 

 

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары