Квіз «Под зонтом» зацікавіць аматараў кіно і музыкі. Падчас гульні трэба будзе адгадваць фільмы, тэлеперадачы, песні і іх выканаўцаў. Рэгістрацыя на першую гульню пачнецца ўжо сёння, 20 красавіка, у 12.00.

Гульні будуць праводзіцца раз на два тыдні. Першая гульня адбудзецца 24 красавіка ў 19.00 у кафэ-клубе «Чэмпі».

Каманда можа складацца з максімум 10 чалавек. Гульцоў чакаюць 6 тураў па 8 пытанняў і фінал. Кошт гульні - 5 рублёў з чалавека. Больш інфармацыі тут.

“Под зонтом”. У Гродне з’явіўся новы квіз, прысвечаны кіно і музыцы

— У Мінску гэты квіз ужо карыстаецца попытам і мае сваю аўдыторыю, — кажа вядоўца Арцём Рапецкі. — Арганізатары вырашылі выйсці на новую публіку і прыцягнуць аматараў кіно і музыкі аднаго з самых культурных гарадоў Беларусі. Таксама зараз квіз спрабуе скарыць паўночную сталіцу нашых суседзяў - Санкт-Пецярбург.