Адзін з паспяховых гродзенскіх квэстаў «Інквізіцыя» зачыняецца, на яго месцы з’явіцца новы праект. Усе катавальныя прылады, якія ствараліся спецыяльна для квэста па фатаграфіях Пражскага музея катаванняў, распрадаюцца.

Квэст «Інквізіцыя» паспяхова адпрацаваў паўтара года. Нават сёння ёсць яшчэ жадаючыя ў яго пагуляць. Але стваральнік Дзяніс Сінкевіч накіраваны стварыць новы квэст, не менш прыгожы і цікавы.

«Прыйшоў час для новага праекта. Катавальныя прылады, якія знаходзяцца ў нашым падзямелле, мы рабілі па фатаграфіях з Пражскага музея катаванняў, уклалі ў іх усе свае ўменні і душу. Механізмы атрымаліся надзейнымі і могуць нават выкарыстоўвацца па прызначэнні, — кажа Дзяніс. — Пакуль працаваў квэст, у нашых кліентаў была сапраўдная ідэя-фікс — рабіць фатаграфіі на такіх прыладах. Але правілы квэста не дазвалялі гэтага рабіць, каб захаваць інтрыгу для іншых каманд. Цяпер жа мы спадзяемся, што дадзеныя механізмы атрымаюць другое жыццё і стануць цікавай дэкарацыяй для турыстаў і проста цікаўных грамадзян. Я думаю, што такія прылады будуць патрэбны не толькі якому-небудзь музею, але і групам гістарычных рэканструктараў для масавых мерапрыемстваў, або аграсядзібам».

Цану за катавальныя прылады Дзяніс не агучвае, але гатовы прадаць усё за сімвалічную суму. Жадаючым набыць, звяртацца па нумары +375 295 868 392