Афіцыйная група Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Вконтакте апублікавала запіс, праз які спрабуюць даведацца меркаванне гараджан аб маршруце новага тралейбуса, які ў хуткім часе паедзе з мікрараёна Альшанка. Гэта маюць быць тралейбусы з функцыяй аўтаномнага ходу.

Паведамляецца, што тралейбусы з Альшанкі, магчыма, паедуць у новы мікрараён, які будуецца ў раёне Калбасiно. Рабочы варыянт маршруту такі: Альшанка -> Хімвалакно -> Праспект Кляцкова -> Праспект Янкі Купалы -> Вуліца Гарнавых -> Вуліца Суворава -> далей за кальцо ў бок ГАП № 1 і ўглыб новабудоўляў. Гэтак жа прадугледжваецца падаўжэнне кантактнай сеткі і маршрутаў № 7, № 14 з пабудовай канчатковага прыпынку для тралейбусаў у новым мікрараёне. У тралейбусным упраўленні гатовыя выслухаць і варыянты гараджан.

Тралейбусы паедуць у Альшанку, калі будзе скончана будаўніцтва новай дарогі. Плануецца, што гэта будзе ў маі.

Таксама афіцыйная група падрыхтавала два варыянты новага дызайну для будучых гродзенскіх тралейбусаў - па іх таксама ідзе галасаванне.