Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Прапагандысты з гродзенскага тэлебачання знялі абразлівы ролік пра апазіцыянераў

Тэлерадыёкампанія “Гродна” (канал “Беларусь 4”) выклала на YouTube 11-хвілінны матэрыял пра сакавіцкія акцыі недармаедаў і іх арганізатараў. У сюжэце раскрываюцца моманты асабістага жыцця Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенкі, Вадзіма Левана, Дзмітрыя Бандарчука і іншых мясцовых дэмакратычных актывістаў. Іх выстаўляюць у вобразах амаральных і хлуслівых парушальнікаў закону, якія клапоцяцца толькі пра сябе. Некаторыя здымкі паказваюць, што за асабістым жыццём актывістаў таемна сочаць.

Таксама прапагандысты выкарысталі фрагменты стрымаў TUT.BY і перадач “Белсата”, а таксама фота TUT.BY з абрэзанымі лагатыпамі. Аўтарства выкарыстаных матэрыялаў нідзе не пазначана.

Аўтар сюжэта аказаўся сціплым – пра яго інфармацыі наогул няма.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары