Чарговы занятак Стартап-школы пройдзе 20 красавіка ў гродзенскім Доме навукі і тэхнікі (вул. Горкага, 72). Удзел бясплатны.

Рэгістрацыя ў 17.40, пачатак у 18.00.

Выступіць Вадзім Цітоў — СЕО інфармацыйнага партала па нерухомасці «Новостройки Беларуси».

  • Як знайсці нішу для праекта.
  • З чаго пачаць і не застацца без грошай і без праекта.
  • Дзе ваш кліент?
  • Празрыстасць інтэрнэт-бізнесу.
  • Што лепш: запуск сырой бэта-версіі ці толькі пасля ўсіх фішак?

19.30 — Адказы на вашы пытанні. Індывідуальныя кансультацыі. Нэтворкінг.

Пераходзьце ў «Афішу», каб дадаць мерапрыемства ў свой Google Calendar або iCal.