У апошні дзень красавіка на базе адпачынку «Прывал» пройдзе ўшанаванне хакейнага «Нёмана», які нядаўна стаў чэмпіёнам Беларусі. На ўзнагароджанні каманды запланаваны канцэрт украінскага гурта «Бумбокс».

Таксама пройдзе забаўляльная праграма, дзе прадугледжана фотасесія з хакеістамі, конкурсы, падарункі і святочны салют.

Пачатак у 18.00. Цана ўваходу: 10 рублёў. Білеты можна набыць у касе базы адпачынку «Прывал» з 19 красавіка 2017 года з 12.00.

У дзень мерапрыемства будзе арганізавана бясплатная дастаўка аўтобусам з прыпынку «Філармонія» з 17.00.

Таксама працягваецца акцыя, арганізаваная «Белпоштай»: кожны можа набыць паштоўку і напісаць віншаванні любому хакеісту «Нёмана» або трэнеру. Такія лісты трэба адпраўляць на адрас: а/с «Хакейны клуб «Нёман», 230 025, Гродна. Усе віншаванні будуць уручаны асабіста спартсменам.

"Бумбокс" прыедзе на ўшанаванне хакейнага "Нёмана" на базе адпачынку "Прывал"