Пераможцам конкурсу праектаў помніка Давыду Гарадзенскаму, які праходзіў у Гродне 12 красавіка, камісія прызнала Сяргея Аганава з Мінска, пра гэта паведаміла «Гродна плюс». Пасля ўзгаднення з заказчыкам, дапрацоўкі эскіза і зацвярджэння ў Мінску, аўтар прыступіць да вырабу помніка, які размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац, з іх чальцам камісіі трэба было выбраць адзiн лепшы праект. Імёны аўтараў праектаў сябры камісіі не ведалі. Галасаванне прайшло ў адкрытай форме. Толькі пасля выбару лепшага эскіза члены камісіі адкрылі канверт, дзе было прозвішча Сяргея Аганава.

У галасаванні на Hrodna.life гэты праект быў не самым папулярным.