Парадкаваць аўтапаркоўку каля сінагогі на вуліцы Вялікай Траецкай пачалі 13 красавіка. Плануецца, што там часткова зальюць новы асфальт, а таксама абгародзяць тэрыторыю.

Апошнім часам, асабліва ў выходныя дні, на паркоўцы спыняецца ўсё больш аўтобусаў з турыстамі. У буднія дні машын там мала, усе кіроўцы паркуюцца на бліжэйшай вуліцы Замкавай і стаянцы каля Дома быту.

Рабочыя кажуць, што пасля добраўпарадкавання паркоўка, якую прынята лічыць турыстычнай, застанецца цалкам бясплатнай, як гэта было раней.