У сям'і знакамітага беларускага кідальніка молата Івана Ціхана і паспяховай кідальніцы дыска Вольгі Тарантаевай 10 красавіка з’явілася дачка, паведамляе «Гродзенская праўда». Дзяўчынка нарадзілася ў Гродзенскім роддоме, мае рост 51 см і важыць 3560 грам.

Гэта — трэцяе дзяця ў сям'і спартсменаў. Яны ўжо выхоўваюць сына Івана і дачка Веру. Бацькі ўжо выбралі імя малой. Маўляў, калі ёсць Вера, значыць, быць Надзеі.

Зараз Іван Ціхан знаходзіцца на зборах у Адлеры, і прымае віншаванні удалечыні ад родных. Да пажаданняў здароўя нованароджанай і яе маме далучаюцца ўсе прыхільнікі і прафесіяналы гродзенскага і беларускага спорту.