Працягваюцца рамонтныя працы на Старым мосце ў Гродне. Правая паласа руху ў кірунку ад вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у цэнтр будзе перакрыта з 7 красавіка, 21.00 да 8 красавіка, 15.00. Дадзены час заканчэння работ — прыблізны.

ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэта пры планаванні паездак, каб пазбегнуць затораў, а таксама быць уважлівымі на гэтым участку дарогі.

Рамонт правай паласы ў кірунку ад цэнтра адбываўся 4−5 красавіка. Тады ДАІ таксама загадзя папярэдзіла пра магчымыя заторы.

[irp posts="18 118″ name="Фотафакт: Як рамантуюць Стары мост у Гродне"]