Іх усталяванне дазволіць пасажырам падсілкаваць свае мабільныя прылады за час паездкі ў аўтобусе, піша Kurier poranny. Пераабсталяванню падлягаюць 70 аўтобусаў: 40 з агульным салонам і 30 «гармошак». У карацейшых аўтобусах будзе усталявана па аднаму порту USB, у падвойных — па два. Агулам будзе ўсталявана 100 зарадных прыстасаванняў.

Такія тэхнічныя рашэнні ўжо выкарыстоўваюцца ў многіх польскіх гарадах. Каб рэалізаваць падобнае ў Беластоку, бюджэт горада на 2017 год выдзяляе 50 тысяч злотых. Ажыццявіць праект плануецца ў сярэдзіне бягучага года.

Таксама кожны аўтобус раздае бясплатны Wi-Fi.