Сотні адзінак вайсковай тэхнікі праехала ў апошнія дні сакавіка па дарогах Падляшша. Шматнацыянальны батальён NATO размесціцца ва Усходняй Польшчы каб узмацніць так званы усходні фланг вайсковага саюза, піша poranny.pl.

Баявая група NATO будзе знаходзіцца ля горада Ожыш, 60 км ад Аўгустова і 120 км ад Гродна. Рэгіён вядомым як турыстычны кірунак дзякуючы шматлікіх азёрам, але тут таксама знаходзіцца буйны вайсковы палігон.

Мэтава ў гэтым месцы будзе знаходзіцца каля 800 жаўнераў. Яны будуць мець каля 70 амерыканскіх бронетранспарцёраў Stryker.

Калона праязджае каля Ломжы, 30 сакавіка 2017
Калона праязджае каля Ломжы, 30 сакавіка 2017