На Савецкай плошчы падчас рамонтных работ будаўнічая брыгада натыкнулася на невядомы раней падземны ход. Відавочцы паведамляюць, што будаўнікам удалося прайсці па старым ходзе каля 20 метраў. На месцы знаходкі працуюць археолагі і гісторыкі. Міліцыя ачапіла тэрыторыю.

Гісторык Мечыслаў С. адзначае, што будаўнікі натыкнуліся на падвалы гродзенскай ратушы, якая пасля апошняй вайны была знішчана.

«Я ўпэўнены, што гэта падвалы ратушы, тут нават не трэба глядзець старыя карты. Мяне здзіўляе адно, што ход вельмі доўгі. Да прыезду міліцыі мне ўдалося там пабываць. Ён у добрым стане і вядзе ў кірунку, дзе стаяў раней палац Радзівілаў. Неверагодна, але пасля разбуральнай вайны, а таксама рамонтных работ на плошчы, ход захаваўся ў добрым стане. Там жа маецца некалькі пакояў, але што там, мне не ўдалося даведацца. Было б добра, каб гарадскія ўлады не закопвалі гэты падземны ход. Прыкладам можа паслужыць Кракаў і яго старыя падвалы, якія карыстаюцца попытам у турыстаў», — распавёў гісторык Hrodna.life.

У Гродзенскім гарвыканкаме распавялі, што паспешных рашэнняў ніхто пакуль не хоча рабіць, перш за ўсё падземны ход трэба абследаваць.

З.Ы. Паважаныя чытачы, звярніце ўвагу на каляндар.