Актыўныя гродзенскія велааматары вырашылі падключыць Гродна да сусветнай акцыi #30daysofbiking і запрашаюць гараджан правесці красавік з роварам.

З 1 па 30 красавіка прыняць удзел у акцыі можа кожны. Для гэтага трэба даць самому сабе абяцанне і пастарацца любымі сіламі стрымаць яго: кожны дзень сядаць на ровар і праязджаць на ім любую адлегласць у меру сваіх магчымасцяў. Не важна колькі, галоўнае штодня, без выходных і пропускаў.

Арганізатары адзначаюць, што ў акцыі важная самадысцыпліна і адзінства. Удзельнікі публікуюць фота і відэа, ладзяць масавыя «пакатушкі», катаюцца ў адзіночку.

Для ўдзелу трэба:
1) Зарэгістравацца на галоўнай старонцы акцыі.
2) Пацвердзіць удзел у тэме.
3) Старацца выконваць умовы акцыі, якая стартуе 1 красавіка і заканчваецца 30 красавіка: трэба посціць фота ў сацыяльных сетках з хэштэгамi #30daysofbiking #30daysofbikingby #Гродна

Для тых, хто жадае пазначыць свой удзел у акцыі, можана ўзяць карту ўдзельніка (spoke card) у Гродне па тэлефоне 8 (029) 88 58 058 (Вікторыя) альбо замовіць у арганізатараў у Мінску.