Стваральнікі новага гродзенскага таксі «Выдатнае» звярнуліся да нацыянальных матываў: аўтамабілі абклееныя узорамі з вышыванак, а дыспетчары размаўляюць на беларускай мове, піша Autogrodno.by.

Усе аўтамабілі перавозчыка абклееныя рознымі арнаментамі. Кожны арнамент нясе ў сабе сэнс. Да прыкладу, знак на фота ніжэй азначае «багацце».

vudatnae-07

Гэтыя машыны раней працавалі ў іншай буйной гродзенскай фірме таксі, ды і ўладальнік «Выдатнага» Аляксей Белакурскі на гэтым рынку з 2012 года.

— З нас ужо жартуюць, што ў багажніку мы возім бульбу, а пасажыраў частуем дранікамі. Магчыма, так і будзе. А пакуль імкнемся падтрымліваць гутаркі з пасажырамі на беларускай мове, калі кліент не супраць, вядома, — распавядае Аляксей.

vudatnae-02

vudatnae-16

Дыспетчаркі ў службе — беларускамоўныя.

— Перад наборам дзяўчат для працы ў дыспетчарскай, мы ўсіх жадаючых папярэджвалі, што размаўляць трэба будзе на роднай мове.
Мы прыемна здзіўлены, дзяўчыны пазітыўна ўспрынялі наша пажаданне, — кажа Аляксей.

[irp posts="15 548″ name=" Для маладой генерацыі чыноўнікаў мова будзе каштоўнасцю". Беларускамоўны бізнес абмеркавалі ў Гродне"]

Дыспетчар Юлія распавяла, што калі пачала прымаць заказы на беларускай мове, некаторыя гродзенцы ад нечаканасці пачыналі пасмейвацца і казаць, як гэта выдатна. Былі выпадкі, калі людзі пачыналі размаўляць на рускай, а потым мімаволі пераходзілі на беларускую і працягвалі так, як быццам размаўляюць на роднай мове штодня. Але часцей размова з таго боку тэлефона адбываецца на рускай, толькі ў канцы гродзенцы дадаюць «Дзякуй», альбо «Чакаю».

vudatnae-28

— За гэты тыдзень толькі адна жанчына папрасіла размаўляць на рускай, а адзін хлопец не зразумеў, што значыць «Чакайце 5−7 хвiлiн». Але наогул, рэакцыя пазітыўная і прэтэнзій не было. Ствараецца ўражанне, што гродзенцам падабаецца. Часам нават вадзіцелі паведамляюць, што падчас паездкі пасажыры размаўлялі з імі на беларускай. Мы стараемся ўдасканальваць мову нашых вадзіцеляў. Па рацыі гаворым з імі на беларускай, — патлумачыла Юлія.

На аўто «Выдатнага» ёсць надпіс «ProTaxi». Гэта значыць, што калі ў пэўны гадзіну пік усе машыны фірмы будуць занятыя, кліент не будзе чакаць: заказ возьме партнёрская служба, тарыфы застануцца як у «Выдатнага».

Каб мінімізаваць выдаткі, у таксі ёсць уласная дыспетчарская, уласны механік і медперсанал. Перад кожным выездам кіроўца атрымлівае пуцявы ліст, праходзіць агляд у медыка.

vudatnae-06

Цэны

Пасадка — бясплатна

Першы кіламетр шляху — 2 рублі

Кожны наступны — па 0,7 рублёў

З кожнай паездкі (без абмежавання прабегу) — пасажыру вяртаюць 0,6 рублёў на віртуальны рахунак

Нумар тэлефона: 584−34−34 (любы аператар сотавай сувязі)

Кароткі нумар: 3434

vudatnae-10