Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Расіянін спрабаваў увезці праз Гродзенскую мытню зброю і кнігу Гітлера

Грамадзянін Расіі, які ехаў з Польшчы, спрабаваў увезці ў Беларусь агнястрэльную зброю і баявыя патроны, паведамілі на старонцы рэгіянальнай мытні 28 сакавіка. Легкавы аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся два пасажыры, ехаў праз пункт пропуску «Брузгі», за рулём быў грамадзянін Літвы.

pestik1

Пры правядзенні мытнага кантролю ў аднаго з пасажыраў, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пад верхняй вопраткай знойдзены рэвальвер. У ходзе далейшых праверачных мерапрыемстваў у канструктыўных паражнінах салона аўтамабіля выяўлены 46 патронаў, шрот, двусечны кінжал і кніга 1941 года выдання «Mein Kampf».

Па заключэнні эксперта Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці патроны з’яўляюцца 9-міліметровымі  пісталетнымі  баявымі патронамі Браўнінг, а рэвальвер — наразной агнястрэльнай зброяй.

У дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі па ўзбуджаная крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 333-1 КК, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары