Свет навокал няўмольна змяняецца, а табе не сядзiцца ў баку? Думаеш, што парушэнні правоў чалавека — гэта несправядліва? Ты цэніш каштоўнасці салідарнасці і адказнасці? І ўвогуле задаешся пытаннем, навошта людзі валанцёраць? Атрымаць адказы на гэтыя ды іншыя пытанні ёсць магчымасць на сустрэчы з валанцёрскай службай праваабарончага цэнтра «Вясна», што пройдзе ў Гродне 16 сакавіка.

Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца пра наступныя рэчы:

  • чым, чаму і навошта займаецца «Вясна»;
  • што такое валантэрская служба, для чаго яна патрэбная і чым займаюцца валанцёры/-кі;
  • ці трэба мець спэцыяльную (юрыдычную і г. д.) адукацыю, каб займацца праваабаронай;
  • пачуеце пра ўнікальны досьвед людзей, які яны атрымалі праз валанцёрства;
  • што можна рабіць для таго, каб сьвет навокал стаў трошачкі лепей (у тым ліку пра тое, што можна рабіць з грамадзкімі праблемамі ў вашым горадзе ці падчас масавых акцыяў пратэсту і інш.);
  • і, вядома, адказы на вашыя пытанні. 🙂

Сустрэча пройдзе па адрасу вул. Будзёнага 48А, пакой 100 (уваход з унутранага дворыку будынку), пачатак у 18.30.

Па ўсіх пытаннях ці ўдакладненнях вы можаце звяртацца на help@spring96.org.