Грузавы аўтамабіль латвійскага перавозчыка вёз з Нарвегіі, згодна з дакументамі, абрэзкі ласося з косткамі плаўнікамі. Але на ўнутраным пункце мытнага афармлення Гродзенскай рэгіянальнай мытні высветлілася, што насамрэч пад відам танных абрэзкаў перамяшчаецца 15 тон дарагога філе.

Агульная ацэначная цана рыбы склала больш за 78 тыс. рублёў (40,8 тыс. долараў), паведамілі ў прэс-службе Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Па рашэнні суда, згодна з часткай 1 артыкула 14.5 КаАП, тавар канфсікаваны ў даход дзяржавы.