Гродзенскія яўрэі сабраліся ў сінагозе 12 сакавіка каб адзначыць Пурым — самае вясёлае свята ў іўдаізме, якое сімвалізуе радасць уратаванага народу ад гібелі.

Згодна з яўрэйскім календаром, Пурым наступае 14 чысла месяца Адара і заканчваецца на наступны дзень. У 2017 годзе гэтыя даты прыйшліся на 11 і 12 сакавіка.

Святкаванні ў сінагозе пачаліся апоўдні з чытання равінам Iцхакам Кофманам Світка Эстэр. Пасля прыхаджан запрасілі на канцэрт і на святочную трапезу ў вялiкi зал сiнагогi.

Гродзенскі равін Іцхак Кофман разам з сынам чытае Скрутак Эстэр
Гродзенскі равін Іцхак Кофман разам з сынам чытае Свiтак Эстэр
Згодна з традыцыямі ў гэты дзень яўрэі павінны весяліцца, а таксама дарыць адзін аднаму падарункі. Пурым — гэта адзіны дзень у годзе, калі яўрэям прадпісваецца не проста святкаваць і частавацца, але і моцна напівацца ў памяць аб піры, падчас якога Эстэр пераканала цара адмяніць свой указ аб знішчэнні яўрэяў і дазволіць ім абараняцца.