Студэнты-гісторыкі ўшанавалі памяць прафесара Міхася Ткачова з нагоды 75-годдзя ўскладаннем кветак да яго мемарыяльнай шыльды.

ушанаванне ткачова 005

Алесь Гаршкоў, гісторык-студэнт трэцяга курса

«Для нас, студэнтаў-гісторыкаў, Міхась Ткачоў з’яўляецца тым чалавекам, на якога мы маем раўняцца. Да сённяшняга часу працы Міхася Аляксандравіча маюць не толькі гістарыяграфічнае, але і актуальнае практычнае значэнне ў археалогіі, гісторыі абарончага дойлідства Беларусі. Яго працы сталі не проста статыстыкай у гістарычных даследванняў, а наадварот — у многім яго высновы і канцэпцыі сталі класікай.

ушанаванне ткачова 002

І хоць пры жыцці Ткачоў не паспеў падрыхтаваць аспірантаў, але пакінуў па сабе цудоўных вучняў са сваіх студэнтаў, і таму можна сказаць, што ён стварыў сваю гістарычную школу ў Гродне. І вось, праз яго вучняў, ужо мы становімся другім пакаленнем школы Міхася Ткачова.

Міхась Александравіч, які пакінуў па сабе такую багатую спадчыну, дастойны, каб некалі яго імем назвалася кафедра археалогіі гродзенскага гістфака. На жаль, няма зараз ва ўніверсітэце такога моцнага Чалавека, які мог бы згуртаваць як студэнтаў так і выкладчыкаў, накіраваць, выхаваць падрастаючае пакаленне гісторыкаў не толькі ў прафесійным плане, але і ў грамадзянскім».

ушанаванне ткачова 003

[irp posts="15 110″ name="Алесь Госцеў: «Міхась Ткачоў - гэта паходня ісціны""]