Раніцай у чацьвер 9 сакавіка польскі таварны цягнік сышоў з рэек на шляхах Беласток — Сакулка. У выніку інцыдэнту было пашкоджана чыгуначнае палатно і электрычныя драты. У сувязі з гэтым перапынены пасажырскія зносіны на трасе. Пасажыры цягніка Гродна — Беласток — Варшава — Кракаў будуць на адрэзку Беласток — Сакулка перавозіцца бясплатнымі аўтобусамі.

Варта адзначыць, што 9 сакавіка чорная дата ў чыгуначнай гісторыі Беластока. У гэтым рэгіёне не так часта адбываюцца інцыдэнты на чыгунцы, але менавіта ў гэты дзень у 1989 годзе ў Беластоку сышлі з шляхоў 12 цыстэрнаў з вадкім хлорам. Як і з Чарнобылем, мясцовыя камуністычныя ўлады надавалі сакрэтнасць аварыі, бо ў ідэальнай краіне не можа быць праблем, пачаўшы эвакуацыю толькі праз некалькі гадзін.