Футбалісты гродзенскага «Нёмана» працягваюць падрыхтоўку да новага футбольнага сезона і абкатваюць новы склад у таварыскіх матчах. У суботу 4 сакавіка падапечныя Ігара Кавалевіча з буйным лiкам абыгралі ў Лідзе асноўную мясцовую каманду.

У гэтым міжсезонні гродзенцы з лідчанамі ўжо сустракалiся. Тады матч праходзіў у Гродне ў новым манежы. Тая гульня скончылася з лікам 3:0 на карысьць гаспадароў. Гэтым разам супернікі вырашылі сустрэцца ў Лідзе. Як і ў першым паядынку, на поле дамінавала адна каманда — «Нёман». У гэты раз жоўта-зялёным удалося забіць суперніку ў два разы больш, але таксама прапусціць адзін мяч.

«Ліда» — «Нёман» — 1:6

ГАЛЫ: 0:1 — Савіцкі (24), 0:2 — Клімовіч (42), 1:2 — Дабравольскі (50), 1:3 — Кавалёнак (65), 1:4 — Кавалёнак (72), 1:5 — Лакціёнаў (76), 1:6 — Яроцкі (83).

«Нёман» выступаў наступным складам: Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Лешка, 46), Горбач, Анюкевіч, Абуна (Яроцкі, 70), Жукоўскі (Савасцьянаў, 46), Рудзік, Савіцкі (Яблонскі, 46), Клімовіч (Кавалёнак, 46), Яроцкі (Бомбель, 46), Канцавы (Лакціёнаў, 46).

З апошніх навін у клубе можна адзначыць падпісанне новага кантракту з Філіпам Рудзікам, а таксама з абаронцам Маладзёжнай зборнай Беларусі Максімам Яблонскім, мінулым клубам якога была «Смаргонь».

Нагадаем, 1-ы тур чэмпіянату Беларусі «Нёман» правядзе ў Гродне 2 красавіка. Каманда Ігара Кавалевіча будзе прымаць мазырскую «Славію».