Падчас рабочай паездкі па Славакіi старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой наведаў вядучыя футбольныя клубы гэтай краіны — «Ружомберок» і «Жыліна». Разам са старшынёй ФК «Нёман» Іванам Варсовiчам кіраўнік горада сустрэўся з дырэктарамі славацкіх клубаў, з якімі абмеркаваў магчымыя планы супрацоўніцтва.

Акрамя таго, што Мечыслаў Гой з’яўляецца старшынёй гарвыканкама, ён таксама займае пасаду старшыні Назіральнага савета ФК «Нёман» і ўзначальвае абласную федэрацыю футбола. Менавіта таму ў час сваёй рабочай паездкі ў Славакію кіраўнік горада і закрануў тэму футбола.

Вядома, что пад час паездкi па Славакii cтаршыня гарвыканкама сустрэўся з віцэ-мэрам горада Ружомберок і ганаровым консулам Беларусі ў Славацкай Рэспубліцы Марыянам Мурынам.