Здымкі другога сезона шоў «Горад» стартуюць ужо ў сакавіку. Удзельнікі ўнікальнага праекта, які ахапіў усю Беларусь, зноў апынуцца пад прыцэламі тэлекамер і атрымаюць шанец рэалізаваць свае самыя смелыя ідэі па добраўпарадкаванні горада, у якім жывуць. Паспрабаваць свае сілы можа кожны жыхар краіны, каму ад 18 і вышэй. Спецыяльна для вас арганізатары працягнулі прыём заявак да 5 сакавіка!

«Горад» — гэта сапраўднае шоў і вялізная школа гарадскіх праектаў, якая вучыць і дае магчымасць кожнаму самому змяніць сваё гарадскую прастору да лепшага. Больш за тое, найбольш цікавыя праекты атрымліваюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх задумак.

— У шоў «Горад», — раскрывае сутнасць прадзюсер праекта Надзея Ількевіч, — мы хочам паказаць, што замест таго, каб скардзіцца, маўляў, усё вакол дрэнна, лепш узяць ініцыятыву ў свае рукі, праявіць кемлівасць і крэатыў і зрабіць першы крок да паляпшэння пад’езда, двара, вуліцы і горада. У ходзе праекта мы вывучым, з чаго пачаць, як знайсці партнёраў, як прыцягнуць людзей, як узаемадзейнічаць з рознымі гарадскімі службамі і структурамі. Нам дастаткова толькі ідэі, а далей — лепшыя прафесіяналы яе дапрацуюць і дапамогуць ва ўсім. Мы зацікаўленыя ў тым, каб рэалізаваліся ўсе прапанаваныя праекты.

Гран-пры шоў-праекта аб’яўлена паездка ў Бразілію, на якую можа прэтэндаваць абсалютна кожны ўдзельнік. Амбасада Бразіліі ў Беларусі сумесна з арганізатарамі шоу падрыхтавалі эксклюзіўны маршрут гарадскога актывіста. Чаму абрана менавіта Бразілія? Жыхары гэтай краіны актыўна ўдзельнічаюць у пераўтварэнні і развіцці сваіх гарадоў. Так што, падарожжа прадугледжвае не толькі адпачынак, але і навучанне ў дасведчаных актывістаў і аўтараў буйных ініцыятыў.

З усіх жадаючых да ўдзелу ў тэлешоў выберуць 20 чалавек, якія пройдуць навучанне і будуць змагацца за фінансаванне сваіх ініцыятываў. Для іх прыгатаваныя розныя выпрабаванні, якія пакуль трымаюцца ў сакрэце, пасля чаго 6 удзельнікаў адправяцца дадому выконваць хатнія заданні, папярэдне прапрацаваныя з экспертамі на чале з Георгіем Заборскім — архітэктарам, футуролагам, спецыялістам па гарадскім развіцці. Па выніках выканання хатніх заданняў трое лепшых удзельнікаў атрымаюць фінансаванне сваіх праектаў.

Стаць удзельнікам шоў «Горад» яшчэ не позна. Заяўкі прымаюцца да 5 сакавіка ўключна. Як гэта зрабіць? У цэлым, нічога складанага: вельмі коратка выкласці сваю ідэю, зняць аб сабе троххвіліннае відэа, можна на мабільнік — вось уласна і ўсё. Падрабязнасці - на сайце www.gorodproject.by

Арганізатары праекту:

Цэнтр культурнага менеджменту (Надзея Ількевіч) і прадакшн-студыя BlackBeastMedia (Аляксандр і Сяргей Яфрэмавы)

Пры падтрымцы Пасольства Бразіліі ў Беларусі.

Пры падтрымцы тэлеканала «Беларусь-2».