Матч у Лідзе супраць мясцовай каманды, які прайшоў 2 сакавіка, прынёс «Нёману» чацвёртую і апошнюю перамогу ў серыі. Яна дазволіла камандзе Сяргея Пушкова бесперашкодна выйсці ў паўфінал Кубка прэзідэнта.

У апошнім матчы «Ліда» прадэманстравала баявы хакей і яшчэ да трэцяга перыяду захоўвала шанцы на станоўчы вынік. Але ў апошняй дваццаціхвілінцы «Нёман» здолеў рэалізаваць свае моманты і завяршыў матч чарговай разгромнай перамогай, якая дазволiла выйсцi ў паўфінал.

«Ліда» — «Нёман» 2:6 (0:1, 1:0, 1:5)

Галы:
15.40 0:1 — Баярчук (Кліменка, Гарбачэнка)
36.52 1:1 — Валько (Якаўлеў)
42.38 2:1 — Корсакаў (Хілько)
43.33 2:2 — Рэмезаў (Маркоўскі, Стэфановіч)
47.57 2:3 — Баярчук (Коршунаў, Бадун, — бол.)
49.23 2:4 — Стэфановіч (Метлюк, Кліменка)
52.20 2:5 — Баярчук (Бадун, С.Маляўка)
56.53 2:6 — Лісічкін (Рэмезаў, Стэфановіч)

Ужо вядома, што ў паўфінале «Нёман» сустрэнецца з «Гомелем», які ў чатырох матчах быў мацнейшым за «Металург». Серыя паміж супернікамі стартуе ў Гродне 12 сакавіка.

У другой паўфінальнай пары згуляе «Юнацтва» супраць пераможцы серыі «Шахцёр» — «Дынама-Маладзечна».