Маладзёны з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аб’яднаныя ў Студэнцкі Цэнтр Сучаснага Мастацтва «Alla Prima», прывезлі ў Гродна свой выставачны праект Echa.

Творчае аб’яднанне, заснаванае ў 2014 годзе, падтрымлівае прагрэсіўныя мастацкія традыцыі і эксперыментальныя творчыя тэндэнцыі ў сучаснай акадэмічнай адукацыі. За кароткі час існавання Цэнтр прэзентаваў экспазіцыі актуальнага нацыянальнага мастацтва ў Польшчы, Літве, Нямеччыне, Аўстрыі і Італіі.

Па Беларусі яны вандруюць са свежым праектам. Ён — вынік сумесных намаганняў студэнтаў і іх куратараў на зададзеную тэму. Праект, між іншым, прадстаўляўся ў конкурсе прац, якія мелі рэпрэзентаваць нашу краіну ў адмысловым павільёне на біенале ў Венецыі.

Выстава будзе адчыненая да 25 сакавіка.