24 лютага ГрДУ адзначыў 77-годдзе. Студэнты павіншавалі alma mater з дапамогай флэшмоба: сталі на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга ГрДУ ў выглядзе дзвюх сямёрак. У акцыі ўдзельнічалі каля сотні студэнтаў.

Даведка

22 лютага 1940 года па рашэнні СНК БССР быў заснаваны Гродзенскі настаўніцкі інстытут.

У 1944 годзе Гродзенскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны.

У 1957 годзе інстытуту прысвоена імя Янкі Купалы.

1 мая 1978 года педагагічны інстытут быў ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.