У сеціве з’явіўся сервіс для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускую літаратуру, але каму заўсёды не хапае часу. Падпісаўшыся на рассылку, можна кожны дзень атрымліваць па адным вершы Янкі Купалы. «Няхай ваш дзень пачнецца з натхнення, а не з офіснай руціны», — заклікаюць стваральнікі старонкі.

Арганізатары рассылкі падрыхтавалі 100 вершаў Янкі Купалы, каторыя будуць прыходзіць ахвотным кожны дзень. Такое баўленне часу значна лепшае, чым заліпанне Вконтакте, мяркуюць яны.

Каб падпісацца на рассылку, трэба дадаць адрас электроннай скрынкі, на якую вы хочаце атрымліваць вершы, у адмысловую форму. Пасля вы атрымаеце ліст з просьбай пацвердзіць падпіску. Адкрываеце ліст, націскаеце на «Пацвердзіць» і ўжо з наступнага ранку атрымліваеце верш Купалы.

Падпісаць на рассылку можна і сваіх сяброў. Вершы пачнуць прыходзіць ім таксама, калі атрымальнікі падцвердзяць пагадненне на атрыманне.

Больш інфармацыі аб сервісе можна знайсці на старонцы праекта. Таксама ёсць магчымасць падтрымаць гэту ініцыятыву.