Месцам сустрэчы магаў і фокуснікаў стаў Гродна ў выходныя 18−19 лютага. Гараджане пабачылі выступы маладых і дасведчаных артыстаў арыгінальнага жанра, а майстры спрытных рук абмяняліся досведам і правялі майстар-класы для пачаткоўцаў. На фінальным гала-канцэрце ў нядзелю выступілі наймацнейшыя ўдзельнікі спаборніцтва фокуснікаў.

Але самае цікавае «ператварэнне» адбылося, калі гледачы сышлі з залы. У гэты час чараўнікі і магі, як самыя звычайныя людзі, здымалі сябе і адзін аднаго, каб захаваць памяць пра гродзенскую сустрэчу.