Выстава «Чалавек з ружжом» адкрылася ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. На экспазіцыі прадстаўленыя вайсковае абмундзіраванне, рыштунак і ручная зброя армій, якія праходзілі праз тэрыторыі Гродзеншчыны ў першай палове ХХ ст.

Выстава падрыхтаваная з нагоды 100 гадавіны расійскіх лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый. Супрацоўнікі музея пайшлі шырэй за ідэалагічныя межы зададзенай тэмы. Такім чынам рэвалюцыі 1917, пра якія гродзенцы маглі і не чуць ў тыя часы, прадстаўленыя выключна карцінамі савецкіх мастакоў, якія не выходзілі з фондаў музея як мінімум апошнія 25 гадоў. Адмысловую аўру ствараюць шматлікія плакаты з эпохі шукання ворагаў народу, а таксама ўніформа савецкіх вайскоўцаў і службоўцаў, сярод якіх вылучаюцца мундзіры НКУС. Сярод цікавостак экспазіцыі - прапорык гродзенскіх уланаў 1919 года і асабісты мундыр палітрука Гарнавых, загінулага пры захопе Гродна ў 1939.