У заключным туры гродзенскія дзяўчаты атрымалі перамогу ў сямі матчах, у тым ліку і над галоўнымі канкурэнткамі. Перамога ў чэмпіянаце дала «Рытму» пуцёўку на ўдзел у Кубку Еўрапейскіх Чэмпіёнаў у наступным годзе.

Перад трэцім турам розніца паміж гродзенскім клубам і смалявіцкай «Вікторыяй» складала 2 ачкi. Але ў апошніх матчах «Рытму» не было роўных — ва ўсіх гульнях гродзенскім дзяўчатам удалося атрымаць перамогу. «Вікторыя» жа ў гэтым туры згуляла 2 гульні ўнічыю, дзе і страціла важныя ачкi. Сталічная ж каманда змагла скараціць адставанне — матч з «Вікторыяй» завяршыўся з лікам 4:4.

У выніку чэмпіёнскі тытул дастаўся «Рытму», «Вікторыя» з срэбрам, а бронзавыя ўзнагароды ў ХК «Мінск».

«Усяго ў чэмпіянаце было тры туры, у кожным з іх гулялі па некалькі матчаў. Трэці тур быў самы важны і адказны, бо прынцыповыя супернікі „Мінск“ і „Вікторыя“ ішлі побач. Нам любой цаной патрэбныя былі толькі перамогі ва ўсіх гульнях, каб стаць чэмпіёнамі. Дзякуючы нашым намаганням мы гэтага дамагліся і ў наступным годзе забяспечылі сабе ўдзел у Кубку Еўрапейскіх Чэмпіёнаў», — распавяла капітан «Рытма» Вольга Шынтар.

Зараз у планах у гродзенскай каманды рыхтавацца да летняга чэмпіянату Беларусі, які пачнецца ў красавіку.