17 лютага — Сусветны дзень спантаннай праявы дабрыні. У гэты дзень у аматараў кавы з’явіцца магчымасць не толькі сагрэцца самім цёплымі напоямі, але і сагрэць тых, каму вельмі трэба цяпло і падтрымка.

У кавярнях «Проста Кава», «Наша кава» і «Кава Саўнд» пройдзе акцыя «Цяпло». 50% з кожнага прададзенага ў гэты дзень «Цяпла» — гарачага напою, абранага кавярняй — будзе пераведзена на рахунак Цэнтра «ПОРА», які займаецца падтрымкай людзей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.

А яшчэ сваім цяплом можна будзе падзяліцца з дапамогай творчасці: у кавярнях будуць нарыхтоўкі для малявання дзіцячых медалікаў. Гэтыя мэдалікі ўручаюць маленькім анкапацыентам за праходжанне балючых працэдур у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах.