Падводзім вынікі конкурса, у якім мы разыгрывалі два білеты на канцэрт гурта Brutto ў Гродне. Усяго конкурснае заданне — зрабіць сэлфі з афішай канцэрта — выканала 7 чалавек. Сярод іх генератар выпадковых лічбаў random.org выбраў удзельніка № 1. Мікалай Пейц, віншуем цябе! Мы звяжамся з табой, каб перадаць табе білеты.

А вось і ўсе удзельнікі. Пераможца ідзе першым. Але мы вырашылі ўзнагародзіць дадаткова яшчэ двух чалавек.

Самы неверагодны выраз твару — у Аляксандра Карпава (№ 6). А Зміцер Шчыглінскі (№ 3) сфатаграфаваўся на фоне самай вялікай афішы. Яны атрымаюць ад нас суцяшальныя прызы — фірмовыя кубкі Hrodna.life.

Дзякуй усім за ўдзел і заставайцеся з Hrodna.life!