Чарговую перамогу святкуюць хакеісты «Нёмана». У Жлобіне 26 студзеня гродзенцы ўпэўнена разабраліся з мясцовым «Металургам» і закінулі гэтай камандзе чатыры безадказных шайбы.

У складзе чырвона-чорных дакладнымі кідкамі адзначыліся Мятлюк, Бадун, Сяргей Маляўка і Лакканен.

«Металург» — «Нёман» 0:4 (0:1, 0:2, 0:1)

Галы:
14:48 0: 1 — Мятлюк (Стэфановіч)
24:38 0: 2 — Бадун (С. Маляўка, Баярчук, — бол.)
34:08 0: 3 — С.Маляўка (А.Маляўка, Баярчук)
50:15 0: 4 — Лакканен (Пасют, Кіслы)

Другі тур запар «Нёман» скарачае адставанне ад лідара турнірнай табліцы «Юнацтва». Дзякуючы перамозе гродзенцаў у Жлобіне і асечцы «Юнацтва» ў Гомелі, адставанне другога месцаўад першага цяпер складае ўсяго 5 ачкоў.

У суботу, 28 студзеня, каманда Сяргея Пушкова адправiцца ў Гомель, дзе будзе змагацца з мясцовымi «рысямi».