Першыя ў Гродне гібрыдныя тралейбусы, якія дзякуючы акумулятарам могуць ехаць без кантактнай сеткі, былі афіцыйна прадстаўленыя журналістам і кіраўніцтву горада ў сераду 25 студзеня.

Батарэі дазваляюць ім праязджаць 13 кіламетраў без падключэння да кантактнай сеткі. Гэта дасць магчымасць, напрыклад, аб’ехаць затор на дарозе, альбо праехаць там, дзе сеткі няма наогул.

Тралейбусы з 26 студзеня будуць працаваць на новым маршруце № 20, які злучыць Дзевятоўку і Вішнявец. Для новага транспарту адабралі 15 лепшых кiроўцаў тралейбуснага ўпраўлення.

У планах пусціць такі транспарт у Альшанку i цэнтр

Запусціць у Гродне бескантактавыя тралейбусы прапанаваў старшыня гарвыканкама Мечыславу Гою, ён жа суправаджаў ідэю да рэалізацыі.

«Горад развіваецца і за апошнія пяць гадоў ён павялічыўся амаль на 30 тысяч жыхароў. Развіваюцца мікрараёны, якія маюць патрэбу ў грамадскім транспарце. Першыя пяць новых тралейбусаў злучаць Дзевятоўку і Вішнявец. У далейшых планах пусціць такія тралейбусы ў цэнтральнай частцы горада, каб грамадскi транспарт не залежыў ад сетак. Дзякуючы гэтаму мы б змаглі пазбавіцца затораў у цэнтры. Мы рады, што такога кшталту тралейбусы з’явіліся першымі менавіта ў нашым горадзе. Тут і заслуга» Белкамунмаша", што паверылі ў нас".

1
У маі 2017 года ў Гродне плануюць адкрыць шасціпалосную дарогу да Альшанкі. Акурат там мае ў будучыні выкарыстоўвацца чарговая партыя бескантактавых тралейбусаў. Магчыма, будзе закуплены новы транспарт, а магчы — мадэрнізуюць старыя тралейбусы.

«Гэта гістарычная падзея. Гэта не проста першыя тралейбусы, гэта першы маршрут новага транспарту. Гэта цэлы шэраг пераваг, які атрымлівае тралейбусны рух не толькi Гродна, але і ўсёй Беларусі. Не дзіўна, што першыя такія тралейбусы пайшлі менавіта ў Гродне. Гэты горад заўсёды ў ліку першаадкрывальнікаў», — сказаў на прэзентацыі новага транспарту генеральны дырэктар «Белкамунмаша» Уладзімір Кароль.

6

На новы маршрут штодня будуць выходзіць чатыры новых тралейбусы, а пяты будзе ў рэзерве. Першы рэйс з пасажырамі новы транспарт здзейсніў пасля прэзентацыі.