Інвестары праяўляюць павышаную цікавасць да вуліцы Будзёнага ў Гродне. Замежны інвестар ТАА «Франс Гатэль» мае намер пабудаваць на пустым месцы чатырохзоркавую гасцініцу на 150 месцаў з рэстаранам адкрытага тыпу. Праект ужо прайшоў экспертызу, піша grodnonews.by.

Раней паведамлялася, што гэта мае быць гатэль французскай сеткі Accor Group пад брэндам Ibis.

Нагадаем, «Палессежылбуд» на гэтай вуліцы ўжо ўзводзіць пяціпавярховы 54-кватэрны маналітны дом. У ім прадугледжана свабодная планіроўка кватэр плошчай ад 42 да 157 квадратных метраў з магчымасцю аб’яднання некалькіх ў адну. На цокальным паверсе размесціцца паркінг на 31 машына-месца. Побач з домам пабудуюць наземную паркоўку з аўтаматычнымі варотамі на 14 машына-месцаў. У двары размесцяць дзіцячыя пляцоўкі.

У цэнтры Гродна пабудуюць элітны дом, якога горад яшчэ не бачыў