Акцыю да Дня пісання ад рукі правядуць у Гродзенскім філіяле «Белпошты» 20 студзеня, паведамляе grodnonews.by.

На Галоўпаштамце па вул. Маркса, 25 ўдзельнікам промаакцыі падораць паштовыя карткі, якія можна падпісаць і бясплатна адправіць (у межах Беларусі) да 14 лютага.

Акцыя будзе праходзіць з 14.00 да 15.00.

Дзень пісання ад рукі адзначаецца ў свеце 23 студзеня. Свята было заснавана, каб нагадаць пра ўнікальнасць ручнога пісьма і почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што нават пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.