З красавіка 2015 па люты 2016 Юлія Кніга (Рой), 1985 года нараджэння, пазычыла ў гродзенца 35 тысяч еўра, якія не планавала вяртаць. Мужчына быў не адзіным пацярпелым. У адносінах да падазраванай Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за махлярства у асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса), паведаміў Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У аднаго з пацярпелых гродзенцаў падазраваная пад падставай набыцця медыцынскага абсталявання і рамонту аўтамабіля ўзяла каля 1500 долараў ды спрабавала выкрасці ў яго яшчэ 3500 рублёў.

Таксама пацярпелым прызнаны жыхар Мінска, у якога жанчына пад падставай набыцця мэблі і будаўнічых матэрыялаў скрала звыш 14 тысяч рублёў.

Раней Юлія Кніга (Рой) была двойчы судзімая за аналагічныя ашуканскія дзеянні. Зараз яна нідзе не працуе. Выкрадзеных грашай і маёмасці, якая можа падляшаць арышту, у яе не выяўлена.

Следчыя правяраюць атрыманую інфармацыю аб гульнявой залежнасці жанчыны.

Падазроная заключаная пад варту. Следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі усталёўваюць iншых грамадзян, якія маглі пацярпець ад яе дзеянняў.

Звяртацца па гэтым пытанні, а таксама аказаць дапамогу ў расследаванні можна па тэлефонах: (8−015) 72−41−62 або 102.