Чаму Дастаеўскі адмыслова любіў бы сёння наведваць Беларусь, што вешалі на верхавіну навагодняй ёлкі ў 1960-х замест пяціканцовай зоркі ды як узнікла сантаклаўстрафобія — з чарговымі галаваломкамі прыехалі да гродзенцаў арганізатары беларускай інтэлектуальнай гульні.

Pizza Smile у чарговы раз прыняла 13 каманд гэтага інтэлектуальнага спабору. Паводле дзевяці тураў гульні зноў з пэўным адрывам перамагла каманда «Naked Guitars».

pub quiz 012

«Прыйшло больш удзельнікаў, было больш пазітыўнага настрою, — адзначае нязменны вядоўца гульні Вадзім Жыдовіч. — Наладжваецца некаторая стабільнасць, паглядзіце, нават тройка лідараў амаль як у першай гульні: каманды „Naked Guitars“ і „Крыжачок“. Усё гэта сведчыць аб прыемнай для нас зацікаўленнасці гродзенцаў у развіцці гульні».

[irp posts="5997″ name="Узгадаць культуру, выйграць торцік. У Гродне прайшоў першы беларускі паб-квіз"]

Чакаецца, што беларускі паб-квіз у Гродне можа стаць рэгулярным, нават штомесячным.