Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

У гродзенскіх офісах могуць з’явіцца сцены, дэкараваныя жывым мохам

Студэнт Януш Хацян спрабуе рэалізаваць у Гродна праект па вертыкальным азеляненні сцен у офісах. Такі дэкор ўяўляе сабой сцяну ці яе частку, пакрытую мохам або іншымі раслінамі. Фітасцяна не толькі ўпрыгожвае офісную прастору, але і дапамагае палепшыць якасць паветра і прыцягнуць кліентаў, упэўнены малады прадпрымальнік. Пра яго ідэю расказвае Гродзенскі Зялёны партал.

Азеляненне дапаможа прыцягнуць кліентаў і перавабіць супрацоўнікаў

Фітасцяна — канструкцыя для вертыкальнага размяшчэння раслін. Януш запазычыў ідэю з захаду.

— Фітасцены папулярныя ў краінах, якія клапоцяцца пра экалогію: у Еўропе, Амерыцы, — кажа малады прадпрымальнік. — Такія фірмы, як National Geographic, Armani выкарыстоўваюць у сваіх офісах такую планіроўку сцен. Я падумаў, што гэта сапраўды можа быць прыкольна. Сучасныя офісы ў Гродне — напрыклад, у IT-кампаніях — цалкам гатовыя аддаваць за гэта грошы.

Януш Хацян
Януш Хацян

Януш лічыць, што звычайныя кветкі — гэта звыкла. Вертыкальнае азеляненне, акрамя ачысткі паветра, мае і іншыя функцыі. Напрыклад, кампанія можа дадаткова піярыцца праз Instagram. А крамы прыцягваць кліентаў, асабліва дзяцей. Яркія колеру кідаюцца ў вочы і могуць прыцягваць наведвальнікаў.

— Не сакрэт, што паміж кампаніямі ідзе барацьба за работнікаў. Кіраўнікі пераманьваюць не толькі заробкамі, але і карпаратывамі, адносінамі ў калектыве.

Немалаважны фактар — як ты сябе на працы адчуваеш. Калі зіма, а ты бачыш зялёную сцяну, гэта падымае настрой, — кажа Януш. — Багацце расліннасці ў офісе павышае працаздольнасць і прадуктыўнасць. Да таго ж мох ачышчае і ўзбагачае паветра, што асабліва добра ў месцах збору людзей.

Чытайце яшчэ:  Крэатыўныя? Едзьце валанцёрыць у Гдыню!

fitostena-03

У камандзе Януша два чалавекі: ён і дзяўчына-дызайнер з 3 курса факультэта мастацтваў ГрДУ. Сам Януш — студэнт трэцяга курса спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».

Працаваць яны будуць са стабілізаваным мохам з Еўропы. У бліжэйшым часе Януш плануе зрабіць каталог з раслінамі, якія ён будзе пастаўляць з-за мяжы: Германіі, Францыі, Швейцарыі. Яны лепш па якасці, чым расійскія ці кітайскія. Пакуль ён працуе са стабілізаваным мохам і іншымі, непераборлівая ў нашым тэмпературных умовах раслінамі.

Стабілізаваных мох — мох, з якога вільгаць выпампавана і заменена адмысловым растворам. За такім мохам патрабуецца асаблівы догляд. Раз на два месяцы спецыяліст будзе прыходзіць і за пэўную суму замяняць раствор. Затое фітасцяна праслужыць доўгія гады.

Можна зрабіць фітасцяну з грунтам — тады спатрэбіцца дадатковы каркас. Плюс у тым, лічыць Януш, што мох прымае любую форму, і з яго можна лёгка рабіць шары, фігуры, жывыя карціны.

Але ў першую чаргу яны арыентаваныя на фітасцены.

fitostena-04

fitostena-05

— Усё адбываецца наступным чынам: мы шукаем кліента або кліент шукае нас. Працуем з дызайнерам, дамаўляемся. Майстар робіць замеры. Дамаўляемся, якія расліны будуць. Затым ідзе мая праца па пастаўцы, падпісваюцца дамовы. А потым ідзе пасляпродажная праца — дагляд за раслінай, — тлумачыць Януш.

Чытайце яшчэ:  Міністр адукацыі ў Гродне: "Любы школьнiк павiнен быць падрыхтаваны да выхаду ў самастойнае жыццё"

Праект акупіцца пасля першай замовы

Калі будзе попыт, Януш возьмецца азеляняць і кватэры, і вуліцы. Але пакуль галоўная мэтавая група — офісы. А таксама людзі з дастаткам вышэй сярэдняга.

— У Гродне досыць вялікі рынак збыту. Тут зарэгістравана 400 юрыдычных асоб. Кожная асоба павінна знаходзіцца ў нейкім будынку, офісе. Можна ўпрыгожваць гіпермаркеты. У нас ёсць чатыры гіпермаркеты, рынак «Карона», якія маюць патрэбу ў азеляненні, — усміхаецца Януш. — Прыклад ёсць у Варшаве — гіпермаркет «Złota góra», які ўпрыгожаны шчыльнай зялёнай сцяной.
Прыкладам «вулічнай» фітасцяны ў Гродне Януш называе сцяну галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы, спавітую плюшчом. І летам, і восенню яна вельмі папулярная ў Instagram.

Януш на ІнвестУікэндзе
Януш на ІнвестУікэндзе

«Фітасцяну» Януш прэзентаваў на гродзенскім ІнвестУікэндзе, дзе атрымаў прыз ад «ЭтикетСервис» за самы распрацаваны праект. У планах у маладога прадпрымальніка наняць рабочых-устаноўшчыкаў і майстроў па догляду за раслінамі. Праект акупіцца пасля першай жа замовы, таму што не патрабуе дадатковых укладанняў. Кошт заказу пакуль не можа ацаніць, таму што яны залежаць ад дастаўкі.

На гродзенскім ІнвестУікэндзе Януш атрымаў першы заказ. Абяцае распавесці пра яго, калі выканае да канца і зробіць фотасправаздачу.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары