У панядзелак, 9 студзеня, літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў Літву грамадзяніна Беларусі, на аўтамабілі якога была выяўлена савецкая сімволіка.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржмяжы Літвы, 21-гадовы грамадзянін Беларусі хацеў уехаць праз КПП Райгардас (Прывалка) у Друскеніцкае раёне, на аўтамабілі Peugeot 405, перадае Delfi.lt.

Літоўскія службовыя асобы не пусцілі яго, паколькі на аўтамабілі была савецкая сімволіка — на заднім шкле была налепленая пяціканцовая зорка з сярпом і молатам.

Як паведамілі памежнікі, іншаземец меў права трапіць у Літву, але альбо пешшу, альбо на аўтамабілі - спачатку зняўшы налепку.
Паколькі кіроўца адмовіўся здымаць савецкую сімволіку, яму адмовілі ва ўездзе, і ён вярнуўся ў Беларусь.

Публічная дэманстрацыя нацысцкай і камуністычнай сімволікі забароненая дзеючымі ў Літве прававымі актамі. Штраф за гэта — 150−300 еўра. Беларус не плаціў штраф, бо не змог уехаць на тэрыторыю Літвы.