Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

З камінам і гірляндамі. У Гродне суседзі ператварылі пад’езд у навагоднюю казку

У адным з гродзенскіх шматпавярховікаў жыхары вырашылі не абмяжоўвацца ўпрыгожаннем да навагодніх святаў толькі сваіх кватэр, а стварылі ў пад’ездзе сапраўдную навагоднюю казку, піша TUT.BY.

— Усе госці дзівяцца і пачынаюць усміхацца і, вядома, захапляцца, бачачы наш пад’езд, — з гонарам кажуць жыхары дома №8 па завулку Паповіча.

grodno_krasivyy_podezd_13_

Суседзі вырашылі, што і пад’езд таксама можа быць утульным. Яны сабраліся, абмеркавалі ідэю і сумесна ўпрыгожылі агульныя памяшкання дома да Новага года: збудавалі камін, павесілі гірлянды, намалявалі карціны і паставілі ёлку.

— Ідэя была сумесная. Суседзі проста сабралі цацкі, нешта дакупілі, але ўсё астатняе сваімі рукамі было зроблена. Камін атрымаўся са старой каробкі з-пад тэлевізара, а ёлачныя цацкі прынеслі жыхары, — кажа старшыня таварыства Святлана Латыш. — Мы вырашылі, што і ў пад’ездзе павінна быць прыгожа і ўтульна. Што тычыцца таго, што нашу прыгажосць могуць скрасці або сапсаваць, то дом абсталяваны відэакамерамі — вылічыць зламысніка будзе лёгка.

У планах у жыхароў упрыгожваць пад’езд і да іншых святаў.

Чытайце яшчэ:  Ад жывапісу да інсталяцыі: трэцяя “ART-панарама” адкрылася ў Гродне
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары