У снежнi ў некалькіх расійскіх гарадах пачаўся масавы аўтамабільны флэшмоб — са сваіх машын аўтаўладальнікі будуюць велізарныя геаглiфы. Тэматыка фігур прысвечана Новаму году. У чацвер 29 снежня ўдзельнікі групы АвтоГродно вырашылі падхапіць навагодні флэшмоб і змаглі за суткі арганізаваць для пабудовы гіганцкай сняжынкі амаль сотню аўтамабілістаў Гродна.

За аснову ўзялі сняжынку, якая вісела ў адным з гродзенскіх кафэ, дзе ішло абмеркавання будучай фігуры. Тут жа сняжынка была прамалявана ў прапорцыях аўтамабіляў і арганізатары прыступілі да рэалізацыі.
1
Да 18:00 на пляцоўку каля «Лазурного» сталі прыязджаць першыя аўтамабілі. Ужо праз гадзіну фігура з 72 машын была завершана. Прыняць удзел у флэшмобе прыехала яшчэ больш жадаючых, але астатнім рабятам прыйшлося пакінуць свае аўтамабілі на бліжэйшых вуліцах і назіраць за велізарнай сняжынкай ў якасці пешаходаў.

2

— Асновай сняжынкі сталі аўтамабільныя буксіровачныя трасы, якімі мы пазначылі прамяні фігуры. Па такім малюнку выстаўлялi аўтамабілі, атрымлівалася роўна і хутка, — распавёў адзін з арганізатараў флэшмобу Вадзім Кайра. — Кіроўцы прыязджалі разам з жонкамі і сябрамі, сабралася вельмі пазітыўная кампанія і мы выдатна правялі час.

Над плошчай падняліся квадрокоптеры студый «Memory Production» і «Сфера», з дапамогай якіх і зрабілі галоўныя фота.

— На відэа ўдалося засняць некалькі эпізодаў. Спачатку ва ўсіх аўтамабілях ўключылі аварыйку, а затым сталі па чарзе ўключаць блізкае святло фар з цэнтра і ў бок вяршыняў фігуры, шэраг за шэрагам. На відэа гэта павінна добра глядзецца, — кажа арганізатар Юлія Марковкiна. — Спадзяемся, што флэшмоб стане Навагодняй традыцыяй, толькі складанасць фігур будзе расці. У гэтым годзе мы змаглі арганізавацца літаральна за суткі. Але на будучыню ў нас ёсць выдатныя ідэі фігур, якім можна надаць рух,

Сняжынка стала вялікім прывітаннем для кіроўцаў Гродна і Беларусі. Удзельнікі групы АвтоГродно віншуюць ўсіх аўтамабілістаў з надыходзячым Новым годам!